Тэрміны Фонды і Акцыі звычайна азначаюць адно і тое ж, але ў залежнасці ад таго, як мы выкарыстоўваем гэтыя тэрміны, могуць азначаць розныя рэчы. Надалі мы называем Фонды кампаніямі, а акцыі — адзінкамі кошта ўнутры кампаніі. Звычайна мы атрымліваем Фонды праз фондавага брокера і купляем або прадаем акцыі кампаніі.
Ініцыялізацыя фондаў і акцыяў уяўляе сабой двухэтапны працэс.
Будь-якія наступныя аперацыі, звязаныя з рухамі акцыяў, даступныя праз кампанію ў праглядзе «Фондавы партфель».
Любая аперацыя, звязаная з нашымі звычайнымі рахункамі, ажыццяўляецца праз Прагляд рахункаў з дапамогай адпаведнага паявога рахунка.
Для таго, каб выкарыстоўваць фонды і акцыі ў MMEX, нам трэба стварыць рахунак тыпу: Інвестыцыі.
Назва гэтага рахунка звычайна будзе назвай біржавога брокера. У нашым прыкладзе мы выбралі біржавога брокера пад назвай «Yahoo Finance
».
Гэты рахунак з'явіцца ў дрэве навігацыі пад загалоўкам Фондавыя партфелі. Калі мы разгортваем галіну «Фондавыя партфелі» у дрэве навігацыі, мы ўбачым наш нядаўна створаны рахунак фондавага партфеля.
Выбар нашага новага рахунка «Yahoo Finance
» адчыняе выгляд: Фондавы партфель: Yahoo Finance. З гэтага пункта мы зараз можам дадаць акцыі, якімі мы валодаем.
Фондамі мы называем кампаніі, у якіх мы набылі акцыі.
Скажам, калі мы купляем акцыі дзвюх кампаніяў у фондавага брокера Yahoo Finance
, то мы ствараем новыя запісы ў выглядзе партфеля акцыяў для нашых кампаніяў.
У якасці пачатковага запіса для кожнай кампаніі мы пішам наступнае:
APC— код фондавай біржы,
AX— фондавая біржа для атрымання бягучай інфармацыі аб кошце акцыяў
Захоўваючы гэты запіс, можна наладзіць Паявы Рахунак і Сувязь акцыі.
Наступнае выкарыстанне гэтага дыялога дазваляе абнавіць кошт акцыяў для гэтага фонда. Калі былі набытыя дадатковыя акцыі, гэтая цана паўплывае на ўсе акцыі.
Зараз, калі мы стварылі зыходны запіс акцыяў, нам трэба дадаць апераыю ў наш фонд, каб стварыць пачатковы запіс акцыяў. Першапачатковая інфармацыя аб акцыях перадаецца ў нашу новую аперацыю акцыяў.
Тут мы дадамо дадатковую інфармацыю, падобную да звычайнай аперацыі.
Купля або продаж акцыяў дасягаецца шляхам доступа да запіса акцыяў у праглядзе фондавага партфеля і дадання новай аперацыі.
Тут нам трэба дадаць інфармацыю аб акцыі і кантраляваць набыццё або продаж праз раздзел аперацыяў запісу акцыі:
Наш рахунак фондавага партфеля зараз адлюстроўвае рызюмэ нашых акцыяў.
Кампаніі Alpha Corp і Beta Corp вядуць свае рахункі ў Yahoo Finance. Тут мы схавалі некаторыя загалоўкі, паколькі яны ў гэтым праглядзу бессынсоўныя.
Заўвага: Першапачатковы кошт акцыяў у гэтым прадстаўленні не пазначаны. Гэта адбываецца таму, што кошт акцыяў становіцца бессынсоўным у рызюмэ, паколькі кожнае набыццё звычайна мае розны кошт акцыяў.
Калі мы дадалі акцыі на свой рахунак, мы можам убачыць звязаныя з імі транзакцыі з дапамогай прагляда транзакцыяў
Паявы Рахунак змяшчае аперацыі, звязаныя з акцыямі гэтай кампаніі.
Першапачаткова мы адкладалі грошы на інвестыцыі ў фонды і акцыі. Гэта дасягаецца шляхам пераказу грошаў з нашых агульных рахункаў на паявы рахунак.
Па меры набыцця акцыяў і атрымання дывідэндаў мы можам адсочваць нашы інвестыцыі з цягам часу.
У аперацыях мы таксама можам выкарыстоўваць назву кампаніі ў якасці атрымальніка. Таксама пажадана стварыць катыгорыі:
Спіс акцыяў з прагляду партфеля для нашага фонда:
Праз паявы рахунак мы можам дадаваць да яго звычайныя аперацыі.